top of page

"З усмешкай я гляджу жыццю ў вочы"

                                                                    Рыгор Барадулін
 

Барадулін.jpg
Крыніца:https://yandex.by/images/search?text=фото%20Р.барадуліна&stype=image&lr=153&source=wiz&pos=5&img_url=https%3A%2F%2Fwww.sb.by%2Fupload%2Fresize_cache%2Fslam.image%2Fiblock%2F8d0%2F855_2000_1%2F8d0a5513adb66710afc5cb47fb556d0b.jpg&rpt=simage
бар.jpg
Крыніца: https://yandex.by/images/search?text=фото%20р.Барадуліна&stype=image&lr=153&source=wiz&p=1&pos=104&rpt=simage&img_url=https%3A%2F%2Flit-bel.org%2Fupload%2Fresize_cache%2Fiblock%2F79d%2F342_298_2%2F79d368a81a092c88e037728a5c50231a.jpg

   Некаторыя зборнікі Рыгора Барадуліна

Эпіграфы да ўрока:

1) Пільна трымайся свайго селішча, кораню свайго пільнуйся. Чалавека без сваёй зямлі гоніць вецер, як сухую траву на полі.

                                                              Сяргей Грахоўскі.

2) Калі жывуць яшчэ бацькі,

  Заўсёды знойдзеш ты прытулак.

  Яны – твой тыл і паратунак…

  Для іх заўсёды ты – дзіця,

  Яны суцешаць і ўратуюць

  I на сувой твайго жыцця

  Свайго жыцця не пашкадуюць.

                                                            Анатоль Грачанікаў.

3.jpeg
11.jpeg
6.jpeg
1.jpeg
2.jpeg
4.jpeg
5.jpeg
10.jpeg
13.jpeg
9.jpeg
12.jpeg
7.jpeg
8.jpeg
17.jpeg
15.jpeg

         Рыгор Барадулін

Трэба дома бываць часцей

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем,

Каб душою не ачарсцвець,

Каб не страціць святое штосьці.

 

Не забыць, як падвялы аер

На памытай падлозе пахне,

Як у студню цыбаты асвер*

Запускае руку да пахі.

 

Не забыць сцежкі той, што цябе

На дарогу выводзіла з дому,

Што у хаце там быў рубель

У цане і па курсу старому.

 

Не забыць, як марозам злым

Клямка пальцы пячэ балюча

І адкуль на стале тваім

Бохан свежага хлеба пахучы.

 

Помніць свой на іржышчы цень,

Не забыць, як завуць суседа,

Не забыць, як пяе пад дзень

За вясёлым сталом бяседа.

 

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем,

Каб душою ты стаў чысцей

І не страціў святое штосьці.

___________

* Асвер - журавель калодзежа.

Бацькі Рыгора Барадуліна

Іван Рыгоравіч і

Куліна Андрэеўна Барадуліны.

1930-я гады, Вушачы.

Фота: baradulin.by.
 

Крыніца: https://news.tut.by/culture/389171.html.

20081-1.jpg
Барадулін Бацькі.jpg
bottom of page