top of page

Майстар-клас «Метады і прыёмы развіцця творчых здольнасцей вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры»

Творчасць − гэта стварэнне новага ў розных планах і маштабах. Творчасць характарызуе не толькі сацыяльна значныя адкрыцці, але і тыя, якія чалавек робіць для сябе. Элементы творчасці праяўляюцца ў дзяцей у гульні, працы, вучэбнай дзейнасці, дзе мае месца праява актыўнасці, самастойнасці думкі, ініцыятыва, арыгінальнасць меркаванняў, творчае ўяўленне.

 

 

 

 

Творчасць − дзейнасць, якая нараджае нешта новае, што раней не было вядома, тое, што ніколі раней не існавала.

Навізна, якая ўзнікае ў выніку творчай дзейнасці, можа мець як аб’ектыўны, так і суб’ектыўны характар.

Аб’ектыўная каштоўнасць прызнаецца за такімі прадуктамі творчасці, у якіх выкрываюцца яшчэ невядомыя заканамернасці навакольнай рэчаіснасці.

Калі прадукт творчасці новы не сам па сабе, а для чалавека, які ўпершыню яго стварыў, то такая каштоўнасць носіць суб’ектыўны характар.

Творчасць можа быць разгледжана ў розных аспектах:

1. працэс падрыхтоўкі да творчасці − як развіваць творчасць.

2. працэс творчасці − як створана;

3. прадукт творчасці − гэта тое, што створана.

Прадукты творчасці − гэта не толькі матэрыяльныя прадукты, але і новыя думкі, ідэі, рашэнні.

Такім чынам, творчыя здольнасці разглядаюцца як здольнасці да стварэння арыгінальнага прадукта, вырабу, у працэсе працы над якімі самастойна выкарыстаны засвоеныя веды, уменні, навыкі і праяўляюцца хоць бы ў мінімальным адступленні ад узору.

Адукацыйны працэс, пабудаваны на аснове свабоднай творчасці, грунтуецца на прынцыпах:

1. асобасна арыентаванага навучання (камфортнасць, узаемаразуменне, узаемападтрымка, запатрабаванасць, актуалізацыя ведаў і рэалізацыя магчымасцей з улікам тэмпераменту, здольнасцей, схільнасцей, інтарэсаў, матывіраванасці, ведаў, ідэйнасць і г.д.);

2. гендарнага падыходу (магчымасць уліку інтарэсаў хлопчыкаў і дзяўчынак);

3. праблемнага навучання (самастойнасць і ініцыятыўнасць у вырашэнні задач адкрытага тыпу);

4. развіццёвага навучання (навучанне «ў зоне бліжэйшага развіцця»);

5. крэатыўнасці (імкненне да арыгінальнасці, вынаходлівасці, самарэалізацыі);

6. дэмакратычнасці (прадастаўленне права выбару, меркаванні, улік жаданняў);

7. вітагеннай адукацыі (актуалізацыя жыццёвага вопыту асобы, яе інтэлектуальна-псіхалагічнага патэнцыялу ў адукацыйных мэтах).

Урокі роднай мовы і літаратуры валодаюць багатымі магчымасцямі для стымулявання і развіцця  творчых здольнасцей  вучняў.  Гэтаму спрыяюць шматлікія заданні.  Яны могуць быць індывідуальныя,  парныя, групавыя… Гэта могуць быць, напрыклад, такія заданні:

1. Слоўны партрэт літаратурнага героя твора.

2. Сачыненне-пісьмо літаратурнаму герою твора.

3. Далейшы лёс  літаратурнага героя твора.

4. Дзённік літаратурнага героя твора.

5. Прамова ў абарону ці ў абвінавачванне літаратурнага героя твора.

6. Уяўная сустрэча з літаратурным героем твора.

7. Прыдумаць пралог ці эпілог да твора.

8. Лёс героя праз некалькі гадоў.

9. Эскіз помніка літаратурнаму герою.

10. Выпуск літаратурнай газеты, якая прысвечана твору.

11. Кадраплан, сцэнарый да твора.

12. Завочная экскурсія па мясцінах, дзе адбываюцца падзеі, апісаныя ў творы.

13. Выпісаць афарызмы з твора.

14. Крэатыўная рэклама прачытанага твора.

15. Скласці цэнтон з радкоў вершаў вядомых беларускіх паэтаў.

16. Пераклад-пераказ.

17. Дыктоўка-пераклад.

                                          Рэбусы

 Складзіце рэбусы, зашыфраваўшы, напрыклад,  словы:

1. Ефрасіння, 2. Карона, 3. Марчук, 4. Іван, 5. Лялько,

6. Стары дуб, 7. Рагаты, 8. Сцяпан.

Прэзентацыі  вучняў

1
Віктар
Карамазаў
2
Віктар
Казько
3
4
Алесь    Разанаў
5
Міхась Стральцоў
6
Яўгенія Янішчыц

"Дэнататны граф"

Васіль Быкаў
1
2
Лічэбнік
1
2

Прэзентацыя "Пазаўрочныя магчымасці..."

Дапісаць верш

Небыліца

Прыдумваем казку

Крыжаванкі

1
2

Таўтаграма

Анкета
                                    Мой майстар-клас
              у  АПА  на  8  Калядным  фестывалі                   педагагічнага   майстэрства,  27.12.2018.
                                              Фота А.У.Данілішынай, г.Пінск.
Майстар-клас  для спецыялістаў аддзелаў па адукацыі гар (рай)выканкамаў, метадыстаў раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў вобласці, якія курыруюць выкладанне прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, “Руская мова”, “Руская літаратура”, 03.05.2019
bottom of page