top of page

"На зямлі госцем добра жыць, а гаспадаром - яшчэ лепш…"

Крыніца: https://yandex.by/images/search?text=фота%20пімен%20панчанка&img_url=https%3A%2F%2Fpp.userapi.com%2Fc626920%2Fv626920451%2F1860f%2FLzepb6N1RnA.jpg&pos=10&rpt=simage&lr=153

Верш Пімена Панчанкі “Сармацкае кадзіла” – першы твор на экалагічную тэму, які адкрывае раздзел вучэбнага дапаможніка для 6 класа “Зямля мая – зялёны дом”. На яго вывучэнне прадугледжана адна гадзіна. Галоўная задача настаўніка на ўроку, як сказана ў вучэбнай праграме па беларускай літаратуры для 6 класа, – пераканаць, што “прырода – вечная і хвалюючая тэма мастацтва”. Настаўнік павінен выклікаць вучняў на роздум аб прыродзе, знявечанай чалавекам, пераканаць, што прыгажосць і багацце навакольнага свету залежыць ад кожнага з нас.  Калі чалавек будзе нядбайным, абыякавым да прыроды, то яе захаванню, памнажэнню не будуць садзейнічаць ні запаведнікі, ні  нацыянальныя паркі, ні  заказнікі…

      Пімен   Емяльянавіч   Панчанка 

(23 жніўня 1917, горад Рэвель (цяперашні ТалінЭстонія) — 2 красавіка 1995). Народны паэт Беларусі.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1959) за «Патрыятычную песню», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1967) за кнігу вершаў «Пры святле маланак», Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) за кнігу вершаў «Где ночует жаворонок» (Масква, 1979).

Эпіграфы да ўрока:

Трэба любіць усё: звяроў, птушак, расліны – у гэтым прыгажосць жыцця.  А. Купрын.

Хто мае ў руках кветкі, дрэннае зрабіць не можа. У. Салаухін.

                  Пімен Панчанка

      Сармацкае кадзіла

Адспявалі трубы залатыя,
Лета захлынулася ў расе.
Кветкі ў лесе ёсць,
Але не тыя:
Да Чырвонай кнігі збеглі ўсе.

Дзе ты, кураслеп лясны?
Дзе ворлік?
Дзе мядзведжая цыбуля - чарамша?
Ходзіш, ходзіш —
I пяршыць у горле...
Плач, асірацелая душа.

А калісь было ўсяго надзіва!
Як збяднеў у нас зялёны свет.
Дзе знайсці сармацкае кадзіла,
Сон-траву, і меч-траву, і познацвет.

Вінаваты ў гэтым не сарматы,
Вінаваты ўсе мы — ты і я:
Каб адчуць сцюдзёны водар мяты,
За сто вёрст ляціць мая сям’я.

Душна ад жалезнага прагрэсу:
Дружна падразаем жылы лесу,
Траў і кветак топчам карані,
Ад зялёнай адракаемся радні.

Што ты плачаш па траве і кветках?
Адрадзілі ж мы зуброў, баброў...
Ну, а чорны бусел? Вельмі рэдкі,
А заўсёды быў з людскіх сяброў.

Многа ліха — ды усюды ціха.
А зямля дакуль будзе цярпець?
А нашчадкам нашым
Чым жа дыхаць? —
Мы ўжо задыхаемся цяпер.

Трэба нам і захады і меры,
Каб між светлых беларускіх рос
Зноў расцвіў чаравічок венерын
I званочак сіні ў лесе рос.

Чаравічок  венерын

https://yandex.by/images/search?text=фото%20венерин%20башмачок&img_url=https%3A%2F%2Farhivurokov.ru%2Fmultiurok%2Fhtml%2F2017%2F09%2F16%2Fs_59bd5d7303802%2Fimg22.jpg&pos=1&rpt=simage&lr=153

https://yandex.by/images/search?text=ффота%20чырвоная%20кніга%20рб&stype=image&lr=153&source=wiz&pos=12&img_url=https%3A%2F%2Fupload.wikimedia.org%2Fwikipedia%2Fuk%2F6%2F69%2FRBB-1.jpg&rpt=simage

кніга.jpg
кніга 2.jpg
Сармацкае  кадзіла

https://yandex.by/images/search?text=фото%20сармацкае%20кадзіла&img_url=https%3A%2F%2Fkustroz.ru%2Fwp-content%2Fuploads%2F2016%2F09%2Ff5dcc570a51158310ac8517a0318c6f0.jpg&pos=17&rpt=simage&lr=153

 

Абсталяванне да ўрока:

 

         1. По страницам Красной книги: Растения: Попул. энцикл. справ. /  БелСЭ.  Редкол.: В.И.Алешко [и др.]. – Мн.: БелСЭ, 1987. – с. 26-29, 38-41, 44-45, 82-83, 128-131, 138-139, 182-185.

         2. География Беларуси. Атлас. Учебное пособие для 10 класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения / Научный руководитель атласа профессор Р.А.Жмондян. – Минск: РУП «Белкартография», 2009. – с.  26.

         3. Красная книга Республики Беларусь. Растения: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды дикорастущих растений / гл. редкол.: И.М. Качаловский (предс.), М.Е.Никифоров, В.И.Парфенов  [и др.]. – 4-е изд. – Минск: Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2015. – с.77-78, 126-127, 189-190, 196-198 199-200, 218-219, 238-239.

        4. Конституция Республики Беларусь 1994 года. – Мінск: Амалфея,

2016. – с. 8, 9.

         5.Наумчик, Н.И. Несколько дней на Малоритчине. Путеводитель по Малоритскому району/Н.И.Нумчик [и др.]. –Минск: УП "Рифтур", 2014. - 48 С.

        6. Раздатка для кожнага вучня “Пімен Пачанка “Сармацкае кадзіла” для этапу ўрока “VІ. Кантроль ведаў і ўменняў” (Міхновіч, Н.А. Беларуская літаратура. 6 клас: рабочы сшытак/Н.А.Міхновіч. – Мінск: Аверсэв, 2017. – с.91-92).

       7. Сайт “Альтанка” (інтэрнэт-адрас: https://mlicej.wixsite.com/altanka/pimen-panchanka-sarmackae-kadzila),  QR-код на парце ў кожнага вучня.

 Магчымыя варыянты адказаў на пытанні.

Чырвоная кніга – кніга Міжнароднага саюза аховы прыроды і прыродных рэсурсаў. Яна змяшчае ў сабе кароткія звесткі пра распаўсюджанне, колькасць і меры аховы рэдкіх відаў жывёл і раслін усяго свету.  Чырвоная кніга нашай краіны была заснавана пастановай Савета Міністраў БССР (№ 201, 28 чэрвеня 1979 г.) і выдадзена ў 1981 г. Кніга прадугледжвае захаванне рэдкіх і тых, што пад пагрозай знікнення, відаў жывёл і раслін на тэрыторыі Беларусі, распрацоўку “практычных мер, накіраваных на іх ахову, узнаўленне і рацыянальнае выкарыстанне”.

У першае выданне Чырвонай кнігі (1981) занесена 80 відаў жывёл і 85 відаў раслін, у другое (1993) – 182 віды жывёл і 214 відаў раслін. У чацвёртае выданне Чырвонай кнігі (2015) уключаны 202 віды жывёл і 303 віды раслін. Паколькі экалагічнае становішча ў прыродзе парушаецца пад уплывам дзейнасці чалавека (адбываецца забруджванне паветра, вадаёмаў, парушэнне глебы…), то спіс Чырвонай кнігі з цягам часу пашыраецца.

Варта растлумачыць значэнне, напрыклад,  наступных слоў: нашчадкі – людзі будучых пакаленняў; захлынуцца – задыхнуцца ад вады; ліха – няшчасце, зло, бяда; захады – меры, дзеянні, накіраваныя на дасягненне пэўнай мэты;пяршыць, пярхота – сухі кашаль, пакашліванне ад перасыхання, раздражнення ў горле.

Верш з’явіўся, напэўна, каб звярнуць увагу на тое, што з кожным годам шмат раслін знікае з нашых лугоў, палёў і рэк, каб заклікаць людзей да абачлівасці, прыпыніць працэс вынішчэння.

Па словах аўтара, у гэтым вінаваты ўсе мы, тыя, хто жыве цяпер і жыў раней. Бо чалавек задавальняў свае патрэбы і не думаў пра вынікі сваіх дзеянняў, наносіў і наносіць прыродзе вялікую шкоду.

Паэт адухаўляе расліны, надзяляе іх рысамі жывых істот. Некаторыя кветкі і зёлкі, каб не знікнуць назаўсёды, знайшлі паратунак і абарону ў Чырвонай кнізе. Часам гэта адзіны спосаб захаваць жыццё, выстаяць, памножыцца.

Асновай назвы з’яўляецца пэўная характэрная прымета: форма, функцыя, падабенства да чаго-небудзь, прыналежнасць камусьці... Напрыклад, чаравічок венерын , згодна з міфалогіяй сваю назву атрымаў так. У час навальніцы селянін знайшоў у гразі чаравічок багіні Венеры. Як толькі ён узяў яго ў рукі, той адразу ператварыўся ў кветку, у якой адна з пялёстак захавала фому туфелькі.

Адносна назвы верша “Сармацкае кадзіла” трэба адзначыць, што сарматы – гэта аб’яднанне вандроўных жывёлагадоўчых плямёнаў, якое існавала тысячы гадоў назад. А кадзіла – металічная пасудзіна на ланцужку, у якой падчас набажэнства курыцца ладан або іншыя духмяныя рэчывы. Высушанае сармацкае кадзіла моцна пахне найтанчэйшым мядовым водарам, з’яўляецца лекавым сродкам. Адсюль, мабыць, аналогія з кадзілам.

 

Вынікі гэтай дзейнасці ўжо сёння людзі адчуваюць на сабе. Мы задыхаемся. Атмасфера забруджаная. Прамысловыя прадпрыемствы выкідваюць у яе вялікую колькасць шкодных рэчываў (напрыклад, у 1993 г. – 774 тыс. тон). Значную шкоду наносяць выхлапныя газы аўтатранспарту, якія ўтрымліваюць больш за 200 атрутных рэчываў. Акрамя таго, глеба і вада забруджваюцца хімічнымі і каналізацыйнымі сцёкамі, побытавым смеццем... Калі мы не спынімся, то можам вынішчыць, атруціць самі сябе. Цяпер рэзка павялічылася колькасць захворванняў. Напрыклад, у 1980 г. у нашай краіне інвалідамі сталі 38 тысяч чалавек, а ў 1990 г. – 58 тысяч. Сярэдняя працягласць жыцця паменшылася на 5 – 10 гадоў. Над гэтым неабходна задумацца.

Сірата – гэта той, хто застаўся без аднаго ці двух бацькоў. Чалавек становіцца сіратою (у пераносным сэнсе) і тады, калі з зямлі бясследна знікае нейкая кветка, якая стварала непаўторную прыгажосць, радавала вока, ачышчала паветра, затрымлівапа газавыя выкіды, лакалізавала пылавыя буры.

Не стала кветкі – і свет збяднеў, пабляк, страціў сваю непаўторнасць і хараство. Без кветкі, што загінула, холадна, няўтульна і адзінока.

Радня – гэта сваякі, блізкія людзі, якія маюць агульнага продка. За час існавання чалавецтва яго сувязь з прыродай стала настолькі цеснай, што яе не разарвеш. Мы парадніліся. Усё так моцна пераплялося, перакрыжавалася, што адно без другога існаваць ужо не можа. Як паміж раднёй, так і паміж ча- лавекам і прыродай адносіны павінны быць сардэчнымі, цёплымі, шчырымі. Чалавек павінен дапамагаць прыродзе. Бо яна шчодра дзеліцца з намі ўсім, чым багатая. Але сучасны чалавек цураецца прыроды, адмаўляецца ад яе, забываецца, што людзі і прырода – адно цэлае.

Пры падагульненні адказаў настаўніку варта зачытаць словы Янкі Сіпакова: “Мы звыкла ўсім гэтым [прыродным багаццем] карыстаемся. Часам нават забываем, што прырода – не толькі для нас адных... Што, беручы ў яе ўсё, чым яна так шчодра з намі дзеліцца, трэба думаць пра будучыню і абавязкова трэба пакідаць у ёй месца і той жа рэчцы, і таму ж буслу, і той жа травінцы, і таму ж мурашу. Пакідаць ім усё, што ім трэба. Бо ўсе мы на гэтай зямлі суседзі –рэчка і бусел, мураш і чалавек. Усе мы зямляне. Бо зямля ў нас адна, яна агульная для ўсіх. I мы маем радасць суіснаваць на ёй. Жыць у дружбе і ва ўзаемнай павазе. Таму, беручы ў прыроды, мы абавязаны ахоўваць яе багацці і павялічваць іх. Беручы – аддаваць.

Кожны павінен любіць свой край. Бо чалавек, які любіць зямлю, на якой нарадзіўся... паважае свой край, які ўзгадаваў яго, робіцца моцны і мудры – ён не зможа тады пагардліва ставіцца да іншых краёў, да іншых земляў”.

Паэт засяроджвае ўвагу на тым, што кожны з нас павінен быць не толькі спажыўцом прыроды, але і яе ўзнаўляльнікам: зламаў адно дрэўца - пасадзі тры; сарваў палявую кветку – вясной пасей некалькі такіх самых; не выратаваў птушанятка ад ката – за зіму зрабі шпакоўню...

 

Існаванне ўсяго таго, што знаходзіцца вакол нас, запежыць выключнаад чалавека. Ахоўваць навакольнае асяроддзе трэба кожнаму. Адзін чалавек шмат чаго можа зрабіць для прыроды – дрэннага і добрага. Яе трэба ўмець любіць. Не павінна быць у баку і дзяржава.

Згодна з Канстытуцыяй РБ (раздзел ІІ артыкул 46), “дзяржава ажыццяўляе кантроль за рацыянальным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў у мэтах абароны і паляпшэння ўмоў жыцця, а таксама аховы і аднаўлення навакольнага асяроддзя”.

Да тэрыторый, якія асабліва ахоўваюцца дзяржавай, належаць: запаведнікі (Бярэзінскі, Палескі радыяцыйна–экалагічны, Купалаўскі мемарыяльны, Коласаўскі мемарыяльны), нацыянальныя паркі (Белавежская пушча, Браслаўскія азёры, Прыпяцкі запаведнік), заказнікі (паляўнічыя, балотныя, азёрныя, журавінавыя і інш.), помнікі прыроды рэспубліканскага і мясцовага значэння.

Прыродныя тэрыторыі Маларыцкага раёна, якія асабліва ахоўваюцца:

1. біялагічны заказнік  рэспубліканскага значэння "Лукава";

2. біялагічны заказнік мясцовага значэння "Гусак";

3. біялагічны заказнік мясцовага значэння "Хмялёўка";

4. помнік прыроды мясцовага значэння "Велікарыцкі парк";

5. помнікі прыроды "Цар-дуб", "Дуб-патрыярх".

Магчымыя варыянты дамашняга задання.

1. Падрыхтаваць выразнае чытанне верша.

2. Падрыхгаваць вусную замалёўку “Мая любімая кветка”.

3. Напісаць сачыненне-разважанне “Мае ўзаемаадносіны з прыродай”.

4. Скласці памятку для тых, хто будзе адпачываць на прыродзе (у лесе, на возеры ці ля рэчкі).

5. Распрацаваць прапановы па зберажэнні раслін, занесеных у Чырвоную кнігу.

6. Скласці Чырвоную кнігу свайго раёна. Патрэбную інфармацыю можна знайсці ў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

7. Скласці крыжаванку “Мы – з Чырвонай кнігі!” (10-11 слоў).

8. Адказаць пісьмова на пытанні:

       а) Чаму адбываецца памяншэнне і знікненне некаторых відаў раслін?

       б) З дапамогаю якіх сродкаў дасягаецца вобразнасць (мастацкая выразнасць) у вершы “Сармацкае кадзіла”? Якія інтанацыі ў ім пераважаюць?

9. Скласці сінквейн з апорнымі словамі “ахоўваць і берагчы  прыроду”.

10.  Скласці  “Воблака слоў” да верша (з 10-11 слоў).

11. Скласці кросэнс на  тэму “Мы з Чырвонай кнігі: нас неабходна берагчы!”

12. Запішыце 10-11 прыказак, прымавак пра прыроду, ахову і зберажэнне яе багацця.

11111.png

 

                                                                         РАДКІ З БІЯГРАФІІ

Пімен Панчанка нарадзіўся 23 жніўня 1917 года ў сялянскай сям'і ў Таліне, цяперашняй сталіцы Эстоніі, якая на той час уваходзіла ў склад Расійскай імперыі, як і Беларусь. Бацькі ў пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку. Ваенныя цяжкасці, адсутнасць у хаце гаспадара, які быў у войску, ускладнілі і без таго нялёгкае жыццё маці Дар’і Панчанка. З двума дзецьмі на руках ёй было цяжка ў чужым горадзе, і жанчына ў 1920 г. падалася да сваёй маці на Ашмяншчыну. Тут, у Бягомлі, прайшлі дзіцячыя і раннія юнацкія гады паэта.
         У 1933 г. сям’я Панчанкаў пераехала ў Бабруйск, і Пімен пачаў працаваць на мясцовым дрэваапрацоўчым камбінаце рабочым, а затым паступіў на настаўніцкія курсы. Пасля іх заканчэння працаваў у пачатковай, сямігадовай, сярэдняй школах у Бабруйскім і Кіраўскім раёнах (1934-1939). Адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Мінскага настаўніцкага інстытута, які скончыў у 1939 годзе.
         Пісаць Пімен Панчанка пачаў яшчэ ў юнацтве. Упершыню апублікаваў свае вершы (“Ураджайнае” і “Моладзі”) у 1934 г. у альманаху “Ударнікі”. Як паэт ён пачаўся з лірыкі, аб чым сведчаць яго першыя зборнікі “Упэўненасць” (1938) і “Вераснёвыя сцягі” (1940). У іх знайшоў адлюстраваньне рамантычна-ўзнёслы настрой мастака. Паэт услаўляе хараство і багацце роднай зямлі. Паэтычную сталасць П. Панчанку прынеслі вершы, напісаныя ім у час вайны. 
         З верасня 1939 г. да студзеня 1946 г. у  арміі – спецыяльны карэспандэнт, пісьменнік у армейскіх і франтавых газэтах. На франтавых дарогах ён бачыў кроў, смерць, балюча перажываў трагедыю беларускага народа. Яго ваенныя радкі прасякнуты верай у перамогу над ворагам, суперажываннем, спагадай да чужога гора. 
         Прымаў удзел у паходзе бальшавіскай арміі ў Заходнюю Беларусь. Пазней быў Бранскі, а затым – Калінінскі франты, дзе Пімену Панчанка даручылі працу ў франтавой газеце “За свабодную Беларусь” і ў сатырычным часопісе “Партызанская дубінка”. Адсюль паэт быў пераведзены на Паўночна-Заходні фронт пад Старую Русу і працаваў там у газеце “Героический штурм”.
         У 1944 г. штаб, дзе служыў Пімен Панчанка, перакінулі ў Іран. Яшчэ два доўгія гады паэт быў адарваны ад Бацькаўшчыны. Думкамі, пачуццямі, клопатамі, аднак, знаходзіўся ў Беларусі. У Іране быў створаны Піменам Панчанкам вядомы цыкл вершаў “Іранскі дзённік”. Адным з лепшых твораў таго часу ў беларускай паэзіі стаў верш П. Панчанкі “Сінія касачы”. Ваенныя ўражанні паэта склалі зборнікі “Дарога вайны” (1943), “Далёкія станцыі” (1945), “Гарачыя вятры” (1947). Ваенная тэма не пакідала паэта на працягу ўсяго яго творчага лёсу. У розныя гады ён напісаў шмат моцных па сіле эмацыянальнага ўздзеяння вершаў на гэту тэму (“Апельсіны”, “Кавуны”, “Камсамолец з Расоншчыны”, “Іх вечныя агні”, “Горкая гордасць”).
         У 1946 г. паэт дэмабілізаваўся. Закончыўся адзін з вызначальных этапаў у жыцці і творчай біяграфіі паэта. Ён вяртаецца ў Мінск і пачынае працаваць у часопісе “Вожык”, пазней перайшоў у газету “Літаратура і мастацтва”. Пяць гадоў (1953 – 1958) рэдагаваў альманах “Советская отчизна” (цяпер “Нёман”).
         У пасляваеннай паэзіі П. Панчанкі часцей гучаць грамадзянскія матывы: барацьба за мір, палёты ў космас, сувязі паміж народамі. Адзін за другім выходзяць зборнікі паэта “За шчасце, за мір” (1950), “Шырокі свет” (1955), “Кніга вандраванняў і любові” (1959), “Нью-Ёркскія малюнкі” (1960), “Тысяча небасхілаў” (1962). Напісаная ў гэтыя гады лірыка-публіцыстычная паэма “Патрыятычная песня”, у якой паэт выказваў шчырае прызнанне ў любві да Бацькаўшчыны, да людзей, была ў 1959 г. узнагароджана Літаратурнай прэміяй імя Янкі Купалы.
         Прыкметнай з’явай у літаратурным жыцьці Беларусі стала і кніга вершаў Панчанкі “Пры святле маланак”. Пачынаючы з гэтай кнігі, светаразуменьне паэта становіцца больш заглыбленым, па-філасофску засяроджаным, разважлівым. Паэтычныя зборнікі П. Панчанкі “Снежань” (1972), “Крык сойкі” (1976), “Вячэрні цягнік” (1977) насычаны непакоем, роздумам над глабальнымі праблемамі сучаснасці, над будучыняй чалавецтва. У іх гучыць гарачая любоў да роднай зямлі, да чалавека працы.
         З 1972 г. цалкам аддаецца творчай дзейнасці.
         У сваіх творах Пімен Панчанка – шчыры патрыёт Беларусі, нястомны змагар за захаванне прыроды, за культаваньне ў грамадстве высокіх маральных ідэалаў, выкрывальнік партыйнай і ўрадавай бюракратыі. У яго вершах спалучаецца лірызм з публіцыстычным напалам. Пімен Панчанка становіцца адным з найпапулярных паэтаў свету. Паэт і сам актыўна займаецца перакладам. Перакладаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча, М. Нагнібеды, Я. Райніса, Ф. Шылера і інш.
         Другая палова 80-х – пачатак 90-х гг. былі ў жыцці паэта ці не самымі цяжкімі. Даймалі шматлікія хваробы. Ён амаль што не выходзіў з бальніцы. Пачаліся і матэрыяльныя нястачы. Найбольш мучыў душэўны боль. У творчасці паэта ўзмацніліся публіцыстычнасць, палемічная вастрыня, сатырычны пафас. Вершы грамадзянскага гучання склалі зборнікі “І вера, і вернасць, і вечнасць” (1986), “Прылучэнне” (1987), ”Горкі жолуд” (1988), “Неспакой” (1988), “Высокі бераг” (1993). Вялікі грамадзянскі рэзананс выклікала ў свой час “Паэма сораму і гневу”. 
         Пасля смерці паэта (2 красавіка 1995 г.) з друку выйшлі яго кнігі “Зямля ў мяне адна” (1996) і ”Жытнёвы звон” (2002), у якіх сабраны творы розных гадоў. П. Панчанку належаць шматлікія публіцыстычныя артыкулы і эсэ, успаміны пра вядомых беларускіх пісьменнікаў і падзеі літаратурнага жыцця.
         Паэт і публіцыст, крытык і перакладчык П. Панчанка шмат зрабіў для беларускай літаратуры, але асноўнае ў яго творчай спадчыне - яго вершы, якія былі выразнікамі дум і спадзяваньняў эпохі, вершы, у якіх ніколі не было фальшы, але заўсёды адлюстроўвалася багатая гама чалавечых пачуццяў.

Крыніца:http://rv-blr.com/author/biography/57

533ea7a5ed1d00c9f57dc3022ad5aa1d.jpg
bottom of page