top of page
Крыніца: https://yandex.by/images/search?text=к.чорны%20фота&img_url
Крыніца: https://yandex.by/images/search?text=к.чорны%20фота&img_url
Тэставае заданне да аповесці "Насцечка"
Вобраз Сержа і Насцечкі
Крыніца: https://yandex.by/images/search?text=чорны%20насцечка%20малюнак

Кузьма Чорны, сапраўднае імя Мікалай Карлавіч Раманоўскі (11 (24) чэрвеня 1900, маёнтак Лапацічы, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер в. Борка-Бялевічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць22 лістапада 1944, Мінск). Кузьма Чорны — беларускі празаік, драматург, публіцыст.

Свае творы Кузьма Чорны падпісваў псеўданімамі:  Максім Алешнік; М.Біруля; Ігнат Булава з-пад Турава; Вясёлы; М.Сідарэўскі;  Сусед-вясёлы; Раман Талапіла; Арцём Чамярыца; Сымон Чарпакевіч; А.Чорны; Крыптанімы: Р. М.; М.Р-скі; К. Ч.)

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Цімкавіцкае народнае вучылішча, у 1916 годзе паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Скончыць семінарыю не ўдалося, бо ў 1919 годзе польскія ўлады яе зачынілі. Першыя артыкулы і вершы апублікаваў у 1920 годзе. У 1923 годзе паступіў на літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, дзе правучыўся два курсы. З 1923 года член літаб'яднання «Маладняк». Яшчэ студэнтам у 1924 пачаў працаваць у газеце «Беларуская вёска». У 1925 выйшлі першыя кнігі — «Апавяданні» і «Срэбра жыцця». У 1926—1931 быў старшынёй літаб'яднання «Узвышша». У 1932—1937 — галоўны літкансультант кабінета маладога аўтара пры СП БССР. Член СП Беларусі з 1934 года. Арыштаваны 14.10.1938 года. Прасядзеў у Мінскай турме 8 месяцаў, з іх 6 — у камеры-адзіночцы. Быў катаваны. Вызвалены 08.06.1939 года. Тры новыя раманы, аб'ёмнае літаратуразнаўчае даследаванне паэмы Я.Коласа «Новая зямля» згарэлі ў першыя дні вайны. З напісанага ў гэты час захавалася толькі п'еса «Ірынка» (1940). У 1941—1944 гадах знаходзіўся ў эвакуацыі (пераважна ў Маскве). Удзельнічаў у выданні газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». Працаваў над раманамі «Вялікі дзень» (1941—1944), «Пошукі будучыні» (1943), «Млечны Шлях» (1944), аповесцямі (засталіся незакончанымі) «Скіп'ёўскі лес», «Сумліцкая хроніка», «Смага». Апошнія творы пісьменніка доўгія гады заставаліся ў рукапісах. У гады Вялікай Айчыннай вайны выйшлі зборнікі фельетонаў «Кат у белай манішцы» (1942) і апавяданняў «Вялікае сэрца» (1945). У верасні 1944 года вярнуўся ў Мінск, працаваў у рэдакцыі часопіса «Беларусь».

bottom of page