"АЛЬТАНКА - 1 "
Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не
робіць ніхто, - і тады пераможаш.
Уладзімір Караткевіч
2016 год, №4
Навумчык М.І. - адзін з суаўтараў вучэбнага дапаможніка для 6 класа:
Беларуская літаратура : вучэбны дапаможнік для 6-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання / А. І. Бельскі, М. І.Навумчык, Л. К. Цітова. — Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2022. — 240 с.
Навумчык М.І. - суаўтар 2 дапаможнікаў, якія рэкамендаваны Цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Нацыянальнага інстытута адукацыі:
1) Навумчык, М.І. Тэсты для тэматычнага кантролю па беларускай мове: 5-6 кл.: дапам. для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. і рус. мовамі навучання / М.І.Навумчык, П.А.Міхайлаў, С.І.Фацеева. – 3-е выд. – Мн.: Аверсэв, 2005. – 112с.;
2) Навумчык, М.І. Тэсты для тэматычнага кантролю па беларускай мове: 7 кл.: дапам. для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. і рус. мовамі навучання / М.І.Навумчык, П.А.Міхайлаў, С.І.Фацеева. – Мн.: Аверсэв, 2005. – 96с.
Свой пункт гледжання на выкарыстанне тэстаў па літаратуры выказаў на старонках часопіса “Беларуская мова і літаратура”: Навумчык, М. Пра тэсты і тэсціраванне / М.Навумчык // Беларуская мова і літаратура. – 2006. – № 10. – С.33-35.
Выступіў з дакладам «Тэсты па літаратуры: “за” і “супраць”» на рэспубліканскай навуковай канферэнцыі “Восьмыя Калеснікаўскія чытанні”, якую 28 верасня 2012 г. праводзіў БрДУ імя А.С.Пушкіна (секцыя “Праблемы фалькларыстыкі і выкладанне прадметаў гуманітарнага зместу”). З 15 ліпеня 2002г. – лектар–практык ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі”. 09 красавіка 2013г. прыняў удзел у фестывалі педагагічнага майстэрства, які праходзіў на базе Брэсцкага АІРА, і правёў майстар-клас “Арганізацыя даследчай дзейнасці вучняў па беларускай мове”.
Правёў 10.04.2014г. на абласным семінары загадчыкаў раённых вучэбна-метадычных кабінетаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму на базе ДУА “Маларыцкая раённая гімназія” майстар-клас па тэме: “Майстар-клас як форма трансляцыі і асваення перадавога вопыту прафесійнай дзейнасці”.
З’яўляўся членам абласной творчай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры з 2003г. да 2011г. (да моманту спынення яе дзейнасці ў 2011г.).
У межах працы ў творчай групе выдадзены напрацоўкі:
1) асобным выданнем: Навумчык, М.І. Інавацыйны пошук і творчасць настаўніка-філолага Навумчыка Мікалая Іванавіча. Серыя “Майстар-клас”. Сучасны змест і тэхналогіі навучан-ня. З вопыту работы настаўніка беларускай мовы і літаратуры М.І.Навумчыка / М.І.Навумчык. – Брэст: БрДІПКіПКРіСА, 2006. – 96с.;
2) у зборніках: Навумчык, М.І. Тэматычны рознаўзроўневы кантроль па беларускай мове ў 9 класе. Складаны бяззлучнікавы сказ. Складаназлучаны сказ. Складаназалежны сказ. Сказы камбінаванай будовы / М.І.Навумчык// Прыкладныя рознаўзроўневыя за-данні для тэматычнага кантролю па беларускай мове ў 9 класе: зборнік з вопыту работы творча працуючых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Брэсцкай вобласці. Адказны за выпуск Шышко В.Р. / М.І.Навумчык. – Брэст: БрДІПКіПКРіСА. – 2003. – С.3-23;
Навумчык, М.І. Тэставы кантроль пры вы-вучэнні паэмы “Энеіда навыварат”. Тэставы кантроль пры вывучэнні паэмы “Тарас на Парнасе” / М.І.Навумчык // Урокі творчасці: зборнік з вопыту работы настаўнікаў Брэстчыны. Выпуск 2 / Пад рэдакцыяй к. п. н. З.М.Кавалевіч / М.І.Навумчык. – Брэст: ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2010. – С.44-63;
3) у навукова-метадычным часопісе “Беларуская мова і літаратура”: Навумчык, М. Дзейнасць кабінета беларускай мовы і літаратуры / М.Навумчык // Беларуская мова і літаратура. – 2009. – №5. – С.19-23; Навумчык, М. Комплексныя работы па беларускай мове і літаратуры (раённая алімпіяда) / М.Навумчык // Беларуская мова і літаратура. – 2011. – №7. – С.32-36.
Стыпендыят Спецыяльнага фонда Прэзідэнта РБ па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў (19.11.1996г).
Адданы школе душой
Мікалай Іванавіч НАВУМЧЫК – першы і пакуль адзіны настаўнік-метадыст на Маларытчыне, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, загадчык краязнаўчага музея “Спадчына”, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце ДУА “Маларыцкая раённая гімназія”, член савета асацыяцыі настаўнікаў-метадыстаў Рэспублікі Беларусь “Імкненне”, лектар–практык ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі”, член рэдкалегіі навукова-метадычнага часопіса “Беларуская мова і літаратура”, аўтар тэставых заданняў па беларускай літаратуры для 6-9 класаў, выдадзеных ТАА ВД “Белы Вецер”, а таксама – 243 публікацый, якія змешчаны на старонках навукова-метадычных часопісаў “Роднае слова”, “Беларуская мова і літаратура”, “Народная авета”, суаўтар 2 дапаможнікаў, што рэкамендаваны Цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Нацыянальнага інстытута адукацыі.
Мікалай Іванавіч закончыў з адзнакай Пінскае педагагічнае вучылішча імя А.С.Пушкіна, а пасля службы ў арміі таксама з адзнакай − філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна. Малады спецыяліст атрымаў накіраванне ў аспірантуру і адначасова прапанову застацца працаваць асістэнтам на кафедры гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі. Аднак М.І.Навумчык выбраў школу. І ні дня аб гэтым не пашкадаваў. З таго часу ўжо амаль 25 гадоў выкладае ва ўстановах адукацыі Маларыты родную мову і літаратуру.
Мікалай Іванавіч Навумчык – педагог-творца, які выявіў сябе як дасведчаны знаўца незлічоных скарбаў роднай мовы. Ён тонка адчувае красу, выразнасць, гармонію беларускага слова. Таму невыпадковым педагагічным і жыццёвым крэдам стала пастаяннае імкненне да нязведанага і няспынны пошук. М.І.Навумчык не проста адданы гэтаму запавету, а яшчэ і ўдасканальвае, пастаянна паглыбляе сваё педагагічнае майстэрства. Здзіўляе і ўражвае працаздольнасць Мікалая Іванавіча, настойлівасць у дасягненні мэты, творчы патэнцыял. Спакойны, добразычлівы, сціплы, ён выклікае сімпатыю да сябе. Ён укараняе новае, перадавое ў практыку работы, праяўляе пры гэтым творчы падыход да справы.
Педагог валодае разнастайнымі класічнымі метадамі і прыёмамі, новымі педагагічнымі тэхналогіямі. Метадычная палітра настаўніка шматгранная. Шчыра ён дзеліцца з калегамі сваім вопытам на курсах павышэння кваліцікацыі ў Брэсцкім АІРА. М.І.Навумчык сваім вопытам работы дзеліцца і з калегамі рэспублікі падчас правядзення Калядных фестываляў педагагічнага майстэрства. Заслугоўвае ўвагі і метадычная скарбонка настаўніка па кантролі за выніковасцю навучальнага працэсу. Настаўнікі ўсёй краіны ведаюць і ўкараняюць у практыку цікавыя, змястоўныя метадычныя распрацоўкі па тэставым кантролі па роднай літаратуры, падрыхтаваныя Мікалаем Іванавічам. Уся педагагічная дзейнасць М.І.Навумчыка скіравана на павышэнне ўзроўню сфарміраванасці моўнай і маўленчай кампетэнцыі вучняў, а таксама – чытацкай, літаратуразнаўчай, інтэрпрэтацыйнай, сацыяльна-арыентаванай.
Пад кіраўніцтвам Мікалая Іванавіча вучні раённай гімназіі праводзяць даследчую работу. Па выніках гэтай працы яны неаднаразова былі пераможцамі раённых і абласных навукова-практычных канферэнцый. Напрыклад, вучаніца 11 класа Панасюк Вікторыя ў 2013 годзе ўзнагароджаны Дыпломам I ступені на абласной навукова-практычнай канферэнцыі «З навукай у будучыню».
Мікалай Іванавіч з’яўляецца стыпендыятам Спецыяльнага фонда Прэзідэнта РБ па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў (1996г). Акрамя таго, ён узнагароджаны Падзякай Брэсцкага аблвыканкама (2000г.), Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама (2005г.), Ганаровай граматай выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” (2005г., 2010г., 2016г.), Граматай Міністэрства адукацыі (верасень 2009г.), Падзякай Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі (2009г.). М.І.Навумчык прымаў удзел у рабоце Рэспубліканскага семінару творчай моладзі ў Доме творчасці “Іслач” (снежань, 1993г.), ІІ з’езду настаўнікаў Беларусі (лістапад 2001г.). З пятага класа супрацоўнічаў з газетай Драгічынскага раёна “Запаветы Леніна”, рэспубліканскай газетай “Піянер Беларусі”, двойчы стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу сачыненняў “Самы цікавы дзень лета”, свае творы друкаваў на старонках літаратурна-мастацкага і інфармацыйна-публіцыстычнага часопіса для моладзі “Першацвет”, гісторыка-краязнаўчым і літаратурным зборніку “Берасцейскія карані”. Цяпер М.І.Навумчык актыўна супрацоўнічае са штотыднёвікам “Культура”, “Настаўніцкай газетай”, навукова-метадычны часопiс “Беларуская мова і літаратура” (з’яўляецца членам рэдкалегіі). Мікалай Іванавіч таксама ўзнагароджаны дыплом ІІІ ступені па выніках конкурсу на лепшую метадычную распрацоўку ўрока па беларускай мове (ІІІ прэмія), які праводзіўся ў часопісе “Беларуская мова і літаратура” (2005г.); дыплом ІІІ ступені за перамогу ў творчым конкурсе ў намінацыі “Лепшая метадычная распрацоўка па белару-скай літаратуры”, якую праводзіў часопіс “Беларуская мова і літаратура” (2011г.). У 2001г. прыймаў удзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў “Настаўнік года – 2001” і заняў ІІ месца.
Вынікі працы
настаўніка
— у поспехах вучняў
08.09.2015.
Людзі адукацыі
Чытачы “Настаўніцкай газеты” прызвычаіліся
бачыць імя актыўнага пазаштатнага аўтара
Мікалая Навумчыка пад матэрыяламі, прысвечанымі падзеям адукацыйнага жыцця і педагогам Маларытчыны. На старонках прафесійнага выдання ён расказаў пра многіх з іх. Але асоба настаўніка-метадыста М.І.Навумчыка таксама вартая аповеду пра яе.
Мікалай Іванавіч родам з Драгічыншчыны. Пасля заканчэння Зарэчкаўскай сярэдняй школы планаваў паступіць на журфак БДУ, але для залічэння не хапіла аднаго бала. На выбар педагагічнай прафесіі ў пэўнай ступені паўплывала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Л.Ц.Сахашчык. М.І.Навумчык паспяхова закончыў Пінскае педвучылішча імя А.С.Пушкіна і філалагічны факультэт БрДУ імя А.С.Пушкіна. Спачатку выкладаў беларускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе № 3 Маларыты, затым на працягу 5 гадоў узначальваў Маларыцкі раённы ліцэй, а пасля яго рэарганізацыі ў гімназію працуе намеснікам дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце.У выбары прафесіі Мікалай Іванавіч не расчараваўся. “Гэта маё, — прызнаецца педагог, — хаця засталіся і журналісцкія інтарэсы. Адно другому не перашкаджае”.
У настаўніцкай рабоце Мікалаю Іванавічу больш за ўсё падабаецца бачыць радасць у дзіцячых вачах ад таго, што чамусьці навучыў. Радуюць і добрыя вынікі выхаванцаў на ЦТ, алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях і конкурсах. “Вынікі працы настаўніка красамоўна бачны ў поспехах вучняў”, — лічыць М.І.Навумчык.
Мікалай Іванавіч — педагог надзвычай творчы, працавіты і мэтанакіраваны. Настаўнік назапасіў вялікі вопыт павышэння якасці філалагічнай адукацыі вучняў праз выкананне рознаўзроўневых і іншых тэстаў пры вывучэнні найбольш важных тэм і раздзелаў школьнага курса беларускай мовы і літаратуры. Для гэтага педагог распрацаваў тэсты з улікам узроставых асаблівасцей вучняў і метадычныя рэкамендацыі для іх прымянення.
М.І.Навумчык — аўтар 243 публікацый на старонках навукова-метадычных часопісаў “Роднае слова” і “Беларуская мова і літаратура” (член рэдкалегіі), "Народная асвета", суаўтар двух дапаможнікаў для настаўнікаў з тэстамі для тэматычнага кантролю па беларускай мове ў 5—7 класах, актыўны лектар-практык Брэсцкага абласнога ІРА.
Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.